BE RU EN

Слава Рабіновіч: Танная нафта выгадная ўсім акрамя Расеі і краін АПЕК

  • 15.10.2014, 16:23

Патанненне нафты на міжнародным рынку выгаднае магутным сусветным эканомікам.

Такое меркаванне ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" выказаў расейскі фінансіст, кіраўнік Diamond Age Capital Advisors Слава Рабіновіч.

"Амерыцы - [танная нафта] безумоўна выгодная. Дарагая нафта - гэта цяжкі "падатак" як на амерыканскія кампаніі, так і на спажыўца, на амерыканскія дамагаспадаркі. Самай вялікай эканоміцы свету зразумела больш танная нафта выгадная. Кітаю - адназначна выгадная. Другой па велічыні эканоміцы свету больш танная нафту выгадная па-за ўсялякіх сумневаў. Еўропе - безумоўна выгадная", - адзначыў экспэрт.

Падзенне коштаў нафты нявыгадна краінам, якія складаюць малую долю сусветнага ВУП.

"Танная нафта не выгадная краінам АПЕК і Расеі - калі гаварыць у першым набліжэнні. Гэта значыць, рэгіёнам, асобным або сукупным ВУП якіх не наканавана было заняць істотную долю пірага сусветнага ВУП", - мяркуе Рабіновіч.

Падзенне коштаў на нафту пазітыўна паўплывае на развіццё буйных эканомік свету.

"Танная нафта паслужыць магутным штуршком для эканомік тых краін, якія выйграюць ад гэтага - гэта значыць большасці краін, якія складаюць сусветны ВУП. Эканоміка ЗША разгоніцца яшчэ больш, чым бягучы рост у 4.6%, эканоміка ЕЗ пачне расці, узбадзёрыцца Японія...Рост эканомікі Кітая працягнецца істотна высокімі тэмпамі. А Расея будзе плаціць. Жорстка плаціць", - адзначыў Рабіновіч.

Нагадаем, кошты на нафту маркі Brent пабілі чарговы антырэкорд падзення на Лонданскай біржы, абрынаннем ніжэй адзнакі $87 даляраў за барэль. 14 кастрычніка нафтавыя ф'ючэрсы ацэньваліся на ўзроўні 86,64 даляраў за барэль. Ніжэй за гэты ўзровень кошт на нафту не апускаўся чатыры гады.

Апошнія навіны