BE RU EN

Мішэль Абама пакарыла інтэрнэт танцам з рэпай (Відэа)

  • 15.10.2014, 15:43

Першая лэдзі ЗША апублікавала відэа, на якім яна танцуе з рэпай у руках, пад музыку хіп-хоп.

Кароткі ролік быў апублікаваны жонкай Барака Абамы ў запісе Белага дома на сайце відэахостынгу Vine.co, паведамляе Lenta.ru.

Так першая лэдзі адказала на правакацыйнае он-лайн пытанне амерыканскага актора Імана Кросана, зададзенага ім пад імем Alphacat у рамках анлайн-канферэнцыі. Пытанне гучала наступным чынам: «Колькі калорый вы губляеце, калі капаеце?» (намякае актор на яе агульнавядомую любоў да садоўніцтва).

Мішэль Абама з гумарам адказала: «Гэй, Alphacat, першая лэдзі хоча ведаць... капаю што?». Відавочна, жонка прэзідэнта ЗША хацела ўказаць на гульню слоў: turn up - значыць «капаць», у turnip - гэта «рэпа».

Апошнія навіны