BE RU EN

Снайперы застрэлілі двух чалавек у цэнтры Кіева

  • 22.01.2014, 10:40

На вуліцы Грушэўскага з агнястрэльнай зброі застрэлілі двух мітынгоўцаў.

Пра гэта паведамілі ў эфіры 5 канала.

«Снайперы застрэлілі двух чалавек. Стралялі з вышыні 6-га паверха. Пра гэта сказалі ў медычнай частцы плошчы», - сказаў карэспандэнт.

Зараз інфармацыя правяраецца.

Па праверанай інфармацыі, на Грушэўскага загінула ўжо два чалавекі. Адзін чалавек памёр ад агнястрэльнай зброі. Яшчэ адзін з мітынгоўцаў загінуў з-за падзення з каланады.

«Інтэрфакс-Украіна» паведамляе пра тое, што ў ходзе супрацьстаянняў пратэстоўцаў і праваахоўнікаў на вуліцы Грушэўскага ў ноч на сераду, 22 студзеня, адзін з дэманстрантаў атрымаў агнястрэльныя раненні, у выніку чаго памёр.

Як паведаміў журналістам адзін з лекараў медыцынскай службы Еўрамайдана, мужчына памёр бліжэй да раніцы.

На яго думку, у маладога чалавека страляў снайпер.

Імя аднаго з застрэленых - Сяргей Нігаян, ён з Днепрапятроўскай вобласці.

Сяргей Нігаян

Апошнія навіны