BE RU EN

Новыя эпізоды «Зорных войнаў» будуць знятыя паводле арыгінальных сцэнароў

  • 13.09.2013, 19:14

Гэта будзе не новая франшыза для дзяцей, а выпрабаваная часам гісторыя.

Пасля здымак сёмага эпізоду «Зорных войнаў», якія пачнуцца ў пачатку наступнага года, у планах кампаніі Walt Disney Pictures мінімум яшчэ два фільмы.

Нагадаем, у 2012 годзе стваральнік сагі «Зорныя войны» Джордж Лукас прадаў Walt Disney сваю кінакампанію Lucasfilm і ўсе правы на працяг «Зорных войнаў» за рэкордныя 4,6 млрд даляраў. І кінастудыя плануе вырабляць па адным фільме штогод.

Як заявіў фінансавы дырэктар Walt Disney Джэй Расула, мэта новага праекту - расказаць прыхільнікам франшызы асобна пра кожны з цэнтральных персанажаў і паказаць «вытокі сюжэту фільма». Усе новыя фільмы будуць знятыя на падставе арыгінальных сцэнароў.

У якасці імаверных герояў новай трылогіі раней называліся магістр Ёда ў маладосці, Боба Фэт і Хан Сола яшчэ да сустрэчы з Люкам Скайўокерам.

Як паведамляе NEWSru.com, Расула заявіў, што «гэта не новая франшыза для дзяцей», а выпрабаваная часам гісторыя, здольная яшчэ доўгі час прыносіць прыбытак.

Зрэшты, ён адзначыў, што грошы - не самае галоўнае ў гэтым праекце. Асноўная мэта Walt Disney - «зняць цудоўны фільм».

Акрамя здымак новых фільмаў кінакампанія плануе працягнуць пачаты кампаніяй Lucasfilm выраб відэагульняў, а таксама спадарожнай франшызе атрыбутыкі.

Што да бюджэтаў новых фільмаў, то пасля краху ў пракаце фільма «Самотны рэйнджэр» кінастудыя прыняла пастанову скараціць фінансаванне новых фільмаў, сказаў Расула. Гэта закране і новыя «Зорныя войны».

Апошнія навіны