BE RU EN

О Рыо, Рыо...

  • 13.09.2013, 16:02

Генеральнае консульства Беларусі ў Рыо-дэ-Жанейра патрапіла пад скарачэнне.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 верасня 2013 года, паведамляе БелТА.

У пастанове, у прыватнасці, гаворыцца, што гэтае рашэнне прынята ў адпаведнасці з указам ад 12 красавіка 2013 №168 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх працаўнікоў».

Генеральнае консульства ў Рыо-дэ-Жанейра, найбуйнейшым горадзе Бразіліі, будзе закрытае да 1 кастрычніка 2013 года.

Пры гэтым у Бразіліі працягне працу амбасада Беларусі.

Апошнія навіны