BE RU EN

Планшэты перамагаюць кампутары

  • 13.09.2013, 11:07

Да 2017 года планшэты і ПК памяняюцца месцамі.

У IV квартале гэтага года сусветныя продажы планшэтаў перасягнуць продажы ПК, а канчаткова посткамп’ютарныя прылады перамогуць у 2015 годзе - па меншай меры так лічаць аналітыкі даследчай кампаніі IDC, піша slon.ru.

У сваім новым прагнозе кампанія абяцае, што да 2017 года планшэты зоймуць 16,5% рынка гаджэтаў (цяпер - 11%), сукупная доля настольных кампутараў і наўтбукаў упадзе з 27% да 13%, а ўсё астатняе прыйдзецца на смартфоны. Прычына відавочная і абгавораная не раз: увесь рынак разумных гаджэтаў толькі ў гэтым годзе вырасце на 27,8%, а продажы ПК стагнуюць. Іх гіпатэтычны рост як раз і з'ядаюць планшэты, магчымасці якіх цалкам дастатковыя для большасці карыстальнікаў.

Infographics

Апошнія навіны