BE RU EN

Казахстан не здымае забарону на ўвоз свініны з Беларусі

  • 13.09.2013, 9:31

Забарона на ўвоз свініны з Беларусі ў Казахстан будзе знятая толькі пасля лакалізацыі ачага афрыканскай чумы свіней у краіне.

Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі старшыні камітэта ветэрынарнага кантролю і нагляду Мінсельгаса Казахстана Мерэке Тайтубаеў.

«На сённяшні дзень існуе забарона на ўвоз свініны з шэрагу абласцей Рэспублікі Беларусь па прычыне ўзнікнення ачагоў афрыканскай чумы свіней», - сказаў ён журналістам у пятніцу ў Астане.

Пры гэтым Тайтубаеў адзначыў, што «забарона будзе працягвацца да таго часу, пакуль не лакалізуюцца гэтыя ачагі і пасля зняцця самой Рэспублікай Беларусь абмежаванняў».

«Пасля гэтага будзе разглядацца пытанне аб зняцці абмежаванняў нашай рэспублікай аб увозе такой прадукцыі», - сказаў ён.

Тайтубаеў таксама нагадаў, што першая забарона на ўвоз свініны з Беларусі ў Казахстан была ўведзеная ў чэрвені месяцы гэтага года, наступная забарона была ўведзеная пасля паўторнай успышкі ў ліпені-жніўні месяцы. «Да гэтага часу гэтыя абмежаванні яшчэ дзейнічаюць», - адзначыў ён.

Апошнія навіны