BE RU EN

Заіка: Прэтэнзіі Анішчанкі да Беларусі раўнасільныя дывановаму бамбаванню

  • 10.09.2013, 19:35

Забарона Расеі на ўвоз беларускай «мясамолочкі» будзе самай моцнай плягай для эканомікі Беларусі.

Пра гэта заявіў эканаміст Леанід Заіка, камэнтуючы сайту charter97.org прэтэнзіі Рассельгаснагляду да беларускай мясной прадукцыі.

«Па-першае, Беларусь можа нічога не страціць, калі перанакіруе свой экспарт у Казахстан. Па-другое, у нас былі буйныя пастаўкі ў Расею замарожанай свініны і ялавічыны сумарна на 300 мільёнаў даляраў. Прыкладна такія страты могуць быць у беларускай эканомікі. Але ўсё залежыць ад таго, якія тыпы мясной прадукцыі будуць забароненыя. Не варта забываць, што ў Беларусі выяўленая афрыканская чума свіней. Таму калі гэта закране толькі свініну, то беларуская эканоміка страціць 100-150 мільёнаў даляраў», - адзначыў экспэрт.

Эканаміст падкрэсліў, што забарона Расеі на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі будзе самай моцнай плягай для эканомікі Беларусі.

«Малочная прадукцыя валодае малым тэрмінам захаванасці, а ў кожным з 118 раёнаў Беларусі ёсць малаказавод. Таму гэткая забарона будзе раўнасільная дывановаму бамбаванню. Мне даводзілася пра гэта пісаць і выступаць на канферэнцыях у краінах NATO. І пасля гэтага ў Расеі чамусьці з'явілася жаданне «тарпэдаваць» наша малако. У гэтым выпадку Беларусь можа пазбавіцца да 1,2 мільярда даляраў», - мяркуе эканаміст.

Нагадаем, Рассельгаснагляд паведаміў аб выяўленні небяспечнай мясной прадукцыі з Беларусі.

Апошнія навіны