BE RU EN

Пад Менскам канфіскавалі 20 тон маку

  • 10.09.2013, 12:40

Самую буйную за апошні час партыю нелегальнага маку затрымалі напярэдадні пад Менскам.

Гэта была сумесная аперацыя міліцыі і падатковай Менскай вобласці. На складзе ў адным з гарадскіх пасёлкаў праваахоўнікі знайшлі больш за 20 тон насення. Шэры тавар належаў некалькім людзям. Як мяркуецца, мак прывозілі з Літвы, і ўжо тут ён расфасоўваўся для далейшага продажу наркаманам, паведамляе УУС Менаблвыканкама.

Па словах супрацоўнікаў міліцыі, груз цяпер адправіцца на экспертызу. Калі насенне апынецца засмечаным макавай саломай, з якой выварваюць опій, у дачыненні да ўладальнікаў могуць распачаць крымінальную справу. Яны таксама адзначаюць, што на чорным рынку гэты груз ацэньваецца ў мільён даляраў, не менш.

Апошнія навіны