BE RU EN

Менчукі адзначалі дзень нараджэння ў цеплатрасе і ўчынілі пажар

  • 10.09.2013, 10:57

У Менску на пажары цеплатрасы работнікі МНС выратавалі дваіх мужчын.

9 верасня ў 17 гадзін у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага гарадскога ўпраўлення МНС ад мінака паступіла паведамленне аб загаранні ў цеплатрасе па вуліцы Малініна.

У ходзе разбору было ўстаноўлена, што ў тунэлі цеплатрасы адбылося загаранне смецця на плошчы 4 кв. метра. Работнікамі МНС выратаваныя двое мужчын: аўтаслесар і яго знаёмы, непрацуючы. Аказалася, што яны забраліся ў цеплатрасу на вуліцы Малініна, каб адзначыць дзень нараджэння аднаго з іх.

Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі адзін з іх быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя з дыягназам: «атручэнне прадуктамі гарэння», паведамляе прэс-служба МНС.

Як мяркуецца, прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні ў нецвярозым стане адным з выратаваных.

Минчане отмечали день рождения в теплотрассе и устроили пожар. Фото: МЧС

Апошнія навіны