BE RU EN

Эстонскага чыноўніка арыштавалі за шпіянаж на карысць Расеі

  • 9.08.2013, 15:22

Улады Эстоніі арыштавалі былога дзяржаўнага чыноўніка Уладзіміра Вейтмана па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расеі.

У сераду, 7 жніўня, служба бяспекі Эстоніі затрымала былога супрацоўніка КаПа, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Па дадзеных следства, Уладзімір Вейтман забяспечваў сакрэтнай інфармацыяй спецслужбы Расеі, піша lifenews.ru.

Вядома пра затрыманне меркаванага шпіёна стала 9 жніўня, калі генеральны пракурор Норман Аас, дзяржаўны пракурор Іна Омблер і дырэктар Дэпартамента паліцыі бяспекі Арнольд Сінісалу выступілі на прэс-канферэнцыі ў горадзе Талін.

- Уладзімір Вейтман быў затрыманы ў сераду ў другой палове дня па падазрэнні ў дзяржздрадзе. У пятніцу, 9 жніўня, суд арыштаваў былога чыноўніка, - паведамілі прадстаўнікі боку абвінавачання.

Пракурор Норман Аас сцвярджае, што ва ўладаў ёсць сур'ёзныя падставы вінаваціць свайго былога супрацоўніка ў ажыццяўленні шпіянажу на карысць Расеі.

- Мы падазраём, што ён гадамі збіраў канфідэнцыйную інфармацыю і перадаваў яе спецслужбам Расеі, - распавёў Аас у Таліне.

58-гадовы Уладзімір Вейтман працаваў у паліцыі бяспекі Эстоніі (КаПа) з 1991 па 2011 год. Пракуроры не ўдакладнілі, якую пасаду займаў у ведамстве былы супрацоўнік.

Апошнія навіны