BE RU EN

«Пінскдрэў» рыхтуецца баставаць

  • 5.08.2013, 16:21

Работнікі «Пінскдрэва» плануюць спыніць станкі 30 жніўня.

Правесці 30 жніўня «італьянскую забастоўку» на холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў» заклікае Рада рабочых, піша «Медиа-Полесье».

Адпаведныя ўлёткі распаўсюджаныя па Пінску і сярод рабочых прадпрыемства.

Арганізатары заяўляюць: «Мы не хочам з'язджаць у Расею ці іншыя краіны дзеля таго, каб выжыць. У Пінску нашы дамы і нашы сем'і. Таму, мы гаворым усім: хопіць! Спыніў станок - павысіў заробак!».

Нагадаем, у чэрвені паведамлялася, што прадпрыемства скараціла працоўны тыдзень да чатырох дзён, а рабочых адпраўлялі ў вымушаныя адпачынкі.

Апошнія навіны