BE RU EN

Віцебскія даішнікі няўдала праскочылі на чырвоны (Відэа)

  • 5.08.2013, 9:40

Даішнікі справакавалі ДТЗ у Віцебску.

Відэа аварыі, знятае на рэгістратар, было апублікаванае на YouTube 4 жніўня. ДТЗ адбылося на Маскоўскім праспекце абласнога цэнтра.

Даішнікі на аўтамабілі Opel Vectra хацелі паспець праскочыць перакрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. У гэты час па перпендыкулярнай вуліцы на яго выехала Skoda Octavia. У выніку аўтамабілі сутыкнуліся.

Skoda Octavia спынілася праз некалькі метраў пасля месца ДТЗ, а машыну ДАІ ад удару выкінула на раздзяляльную паласу. Яна развярнулася на 180 градусаў і ўрэзалася ў дарожны знак.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка

Апошнія навіны