BE RU EN

Дзіўнае відэа на YouTube: «Беларуска» і «малдаванка» прызнаюцца ў працы на «Хэзбалу»

  • 13.08.2013, 20:59

У відэароліку паведамляецца, што ў палон сірыйскіх паўстанцаў трапіла беларуска.

На YouTube відэа выклаў яшчэ 9 жніўня карыстальнік shaker motlak.

На відэа знятыя дзве дзяўчыны. Адна з іх кажа, што яна з Малдовы. Другая называе сябе беларускай Святланай Маркімовіч.

Дзяўчына, якая прадставілася малдаванкай, паведамляе, што яны прыехалі ў Сірыю пад выглядам журналістак і працуюць на групоўку «Хэзбала». Відэа выглядае пастановачным, дзяўчына зачытвае напісаны тэкст.

Апошнія навіны