BE RU EN

За распаўсюджванне методык па вырабе выбухоўкі ўвялі штрафы

  • 26.06.2013, 13:44

Адміністрацыйная адказнасць за распаўсюджванне методык па вырабе выбуховых прылад уводзіцца ў Беларусі.

«Палатка» прыняла ў другім чытанні папраўкі ў КоАП і ПВКоАП, перадае БелТА.

Папраўкі закранаюць адразу некалькі сфер, у тым ліку ў КоАП уводзіцца арт.17.14. Ён прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за незаконны выраб і (або) распаўсюджванне методык ці іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў.

За гэта будзе прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў яго здзяйснення. Яшчэ адна санкцыя - адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення.

Калі парушальнік індывідуальны прадпрымальнік, то штраф можа скласці ад 50 да 100 базавых, для юрыдычнай асобы - ад 100 да 500 базавых велічынь.

Пратаколы па гэтым артыкуле будуць мець права складаць супрацоўнікі органаў унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі, а разгляд спраў аб такім парушэнні і накладанне адміністрацыйных спагнанняў аднесена да кампетэнцыі суда.

Нагадаем, беларускія праваабаронцы выказвалі меркаванне, што ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюджванне ў Інтэрнэце інфармацыі аб падрыхтоўцы выбуховых рэчываў служыць для запалохвання людзей.

Апошнія навіны