BE RU EN

Азаранка атрымала штрафное ачко за нецэнзуршчыну

  • 9.05.2013, 10:54

Сталі вядомыя прычыны, за што беларуска Вікторыя Азаранка атрымала штрафное ачко ў 1/16 фіналу турніру ў Мадрыдзе.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая саступіла расеянцы Кацярыне Макаравай у матчы другога круга турніру ў Мадрыдзе, атрымала штрафное ачко ад арбітра на вышцы Мар’яны Алвеш пасля двух папярэджанняў.

Першае трэцяя ракетка свету атрымала за нецэнзурнае выказванне, а другое - за ўдар ракеткай аб корт.

«Я не зразумела, што адбылося. Я не ведаю, што нарабіла. Я была абсалютна ўпэўненая, што ў мяне няма ніякіх папярэджанняў, менавіта таму кінула ракетку», - сказала Азаранка.

Як піша «Прессбол», на корце шумавыя мікрафоны зафіксавалі наступны дыялог беларускай тэнісісткі з Мар'янай Алвеш:

- Штрафное ачко, за што? Вы, напэўна, жартуеце? Як вы наогул можаце судзіць матчы?

- Ты сказала дрэннае слова паміж сэтамі. Я не буду яго паўтараць.

- Сур'ёзна? Я нічога не казала...

- Я ўсё чула. А гэта было другое папярэджанне, таму я здымаю ачко.

- Як пасля ўсіх тваіх рашэнняў у цябе да гэтага часу застаецца судзейскі бэйдж?

Апошнія навіны