BE RU EN

Пракуратура РФ назвала парк з жураўлямі замежным агентам

  • 3.05.2013, 17:44

Мураўёўскі парк у пойме Амура, дзе гняздуюцца рэдкія жураўлі, прызнаны замежным агентам.

Як распавялі журналістам супрацоўнікі парку, пракуратура палічыла грант ад Міжнароднага жураўлінага фонду замежным фінансаваннем, паведамляе «Эхо Москвы».

Мураўёўскі парк устойлівага развіцця - недзяржаўная арганізацыя, створаная вядомым арнітолагам Сяргеем Смірэнскім, які ўзяў у арэнду ўчастак у пойме Амура, дзе гняздуюцца даўрскія жураўлі і далёкаўсходнія буслы.

Арганізацыя таксама займаецца барацьбой з пажарамі, браканьерствам, вясновай бяскорміцай, арганізуе дзіцячыя лагеры і экалагічныя святы.

Скандальны закон аб «замежных агентах» уступіў у сілу ў лістападзе 2012 года.

Апошнія навіны