BE RU EN

Кандуктарка ў Менску: Са мной трэба размаўляць па-расейску

  • 6.04.2013, 10:03

Кандуктарка ў менскім тралейбусе ў адказ на пытанне, зададзенае на беларускай мове, пачала грубіяніць пасажыру.

Пра гэта ў сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў грамадскі актывіст Андрэй Крэчка.

Ён распавёў пра інцыдэнт, які некалькі дзён таму адбыўся з ім у тралейбусе маршруту № 1.

«Кандуктарка Дар'я Малашковіч у адказ на маё пытанне аб тым, ці будзе рэшта са ста тысяч, пачала грубіяніць і казаць «са мной трэба размаўляць па-расейску», «не няслаўся са сваёй беларускай». Калі я пачаў запісваць ейнае прозвішча, яна заявіла «пішы куды хочаш, хлопчык» і паспрабавала забраць асадку», - піша Андрэй Крэчка.

Актывіст адзначыў, што з гэткім выпадкам ён сутыкаецца ўпершыню. Ён будзе пісаць скаргу ў «Мінсктранс».

Апошнія навіны