BE RU EN

Ланская прэзентавала кліп на песню для «Еўрабачання»

  • 4.04.2013, 15:17

На YouTube з'явіўся відэакліп на песню «Solayoh» беларускай удзельніцы «Еўрабачання-2013» Алены Ланской.

Нагадаем, кліп для Алёны Ланской здымалі ў Стамбуле, яго здымкі абышліся спявачцы ў 15 тысяч еўра.

Першапачаткова спявачка планавала выступіць на конкурсе з іншай песняй. Замяніць песню беларускага кампазітара Леаніда Шырына «Rhythm of Love» на твор яго бельгійскага калегі Марка Пелінга «Solayoh» было вырашана 6 сакавіка на сумеснай нарадзе прадстаўнікоў Белдзяржтэлерадыёкампаніі і прадзюсарскага цэнтра «Спамаш».

Конкурс «Еўрабачанне-2013» пройдзе 14-18 траўня ў шведскім горадзе Мальме.

Апошнія навіны