BE RU EN

Васіль Парфянкоў аштрафаваны за парушэнне ўмоваў нагляду

  • 4.04.2013, 15:02

Былога палітвязня пакаралі за тое, што яго не было дома падчас чарговай праверкі.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла праваабаронца Наста Лойка.

Рашэнне пра штраф у памеры 800 тысяч рублёў было прынята сёння судом Першамайскага раёна пад старшынствам Юрыя Гарбатоўскага. Гэта першае спагнанне, накладзенае на былога палітвязня пасля яго вызвалення з Баранавіцкага СІЗА 9 лютага.

Васіль Парфянкоў быў першым асуджаным па справе аб пратэстах апазіцыі 19 снежня 2010 года. У лютым 2011 года яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. У жніўні Парфянкоў быў памілаваны ўказам Лукашэнкі.

У студзені 2012 года ў дачыненні да яго ўстанавілі прафілактычны нагляд, а ў красавіку Следчы камітэт Першамайскага раёна Менска распачаў супраць былога палітвязня новую крымінальную справу - за парушэнне ўмоваў прафілактычнага нагляду.

Па версіі праваахоўных органаў, Парфянкоў парушыў парадак выканання ўмоваў прэвентыўнага нагляду, у прыватнасці адсутнічаў па месцы жыхарства без паважнай прычыны, за што двойчы на працягу года атрымліваў адміністрацыйнае спагнанне. Парфянкоў патлумачыў, што выходзіў з дому ў краму на некалькі хвілін, каб купіць прадуктаў.

29 траўня суд Першамайскага раёна Менска прызнаў Парфянкова вінаватым у парушэнні ўмоваў прафілактычнага нагляду і прысудзіў да 6 месяцаў арышту. 24 ліпеня Менскі гарадскі суд пакінуў прысуд у сіле.

У Беларусі за кратамі застаюцца 13 палітвязняў. 38 былых вязняў па-ранейшаму абмежаваныя ў сваіх правах.

Апошнія навіны