BE RU EN

Новым старшынёй БФСТ «Дынама» стаў Энвер Барыеў

  • 24.04.2013, 13:28

Былы міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў абраны новым старшынёй рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання БФСТ «Дынама».

Гэта стала вядома падчас пленума аб'яднання, які праходзіў 24 красавіка, паведамляе «Прессбол».

Энвер Барыеў - былы міністр па надзвычайных сітуацыях (2005-2011); надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Беларусь у Туркменістане (з 2011); член Савета бяспекі краіны.

Ранейшы кіраўнік БФСТ «Дынама» і кіраўнік назіральнага савета ХК «Дынама-Менск» Юрый Бародзіч 17 красавіка падаў рапарт на звальненне.

Апошнія навіны