BE RU EN

«Банк БелВЭБ» спыніў абслугоўванне чэкаў

  • 24.04.2013, 10:13

«Банк БелВЭБ» часова прыпыніў выкананне аперацый па абслугоўванні чэкаў.

Як паведамляе прэс-служба ААТ «Банк БелВЭБ», банк часова прыпыніў выкананне ў касах і абменных пунктах аперацый па куплі плацежных дакументаў у замежнай валюце за беларускія рублі і замежную валюту, а таксама аперацыі па прыёме ў касах на інкаса імянных чэкаў.

Гэта звязана са спыненнем з 1 траўня 2013 года дзеяння ўсіх існуючых дамоваў Commerzbank AG, звязаных з абслугоўваннем чэкаў.

Аб аднаўленні аперацый па абслугоўванні чэкаў «Банк БелВЭБ» паведаміць дадаткова.

Апошнія навіны