BE RU EN

Іван Ургант пажартаваў пра заробкі беларусаў

  • 20.04.2013, 11:19

Чарговыя новаўвядзенні беларускіх уладаў сталі тэмай папулярнага расейскага тэлешоў.

Вядучы праграмы «Вечерний Ургант» пракаментаваў планы «дэпутатаў» вярнуць вытворчую гімнастыку на прадпрыемствах і арганізацыях. Іван Ургант прапанаваў свой варыянт практыкаванняў, якія маглі б выконваць беларускія рабочыя.

Перадача «Вечерний Ургант» выходзіць у запісы на беларускім тэлеканале ОНТ вечарам у пятніцу. Як правіла, жарты аб беларускім кіраўніку альбо аб сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне з яе выразаюцца цэнзарам.

Ці быў паказаны гэты ўрывак у Беларусі, пакуль невядома.

Нагадаем, прапанова аб увядзенні абавязковай вытворчай гімнастыкі прагучала падчас абмеркавання «палатачнікамі» законапраекта «Аб фізічнай культуры і спорце».

Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко, прадстаўляючы праект закона, адзначыў, што «гэтая норма была б карыснай і прывабнай». Паводле яго слоў, «гэта дазволіць развіваць фізічную культуру ў краіне».

Апошнія навіны