BE RU EN

Беларуская гімнастка ўзяла тры «бронзы» на турніры ў Францыі

  • 1.04.2013, 15:04

Беларуска Меліта Станюта заваявала тры бронзавыя медалі на міжнародным турніры па мастацкай гімнастыцы ў Францыі.

Турнір, які праходзіў у французскім Ціе, завяршыўся 31 сакавіка.

Лідар жаночай зборнай Беларусі вызначылася ў фіналах асобных практыкаванняў - з абручом, з булавамі і са стужкай, піша «Прессбол».

У індывідуальным мнагабор'і заняла шостае месца. Увесь п'едэстал занялі спартсменкі з Расеі.

Нагадаем, 11 сакавіка Меліта Станюта на турніры ў Халоне (Ізраіль) заваявала 1 золата і 2 срэбра ў фіналах асобных практыкаванняў. Залаты медаль Меліта Станюта выйграла ў практыкаванні з абручом, набраўшы 17,383 бала. У практыкаванні з булавамі беларуская грацыя была другой (17,517). Другую сярэбраную ўзнагароду Меліціна Станюта здолела заваяваць ў практыкаванні са стужкай (17,300).

Апошнія навіны