BE RU EN

Звольнены намеснік старшыні КДБ Вягера

  • 1.04.2013, 14:21

Звольнены намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Віктар Вягера.

Генерал-маёр Віктар Вягера вызвалены ад пасады першага намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па контрвыведвальнай дзейнасці і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Адпаведны Указ 1 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Намеснік старшыні КДБ Віктар Вягера курыраваў шэраг гучных спраў, у тым ліку, справу аб выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011 года, справу лідара праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

З'яўляецца неўязным у краіны ЕЗ і ЗША.

Апошнія навіны