BE RU EN

Венесуэла высылае ваеннага аташэ ЗША

  • 5.03.2013, 22:08

З краіны будзе высланы амерыканскі дыпламат, нібыта замяшаны ў вайсковай змове супраць Уга Чавеса.

Пра гэта заявіў у ходзе экстранага пасяджэння ўрада віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура.

Мадура падкрэсліў, што гаворка ідзе аб вайскова-паветраным аташэ ЗША, паведамляе ВВС.

Раней улады краіны паведамілі пра пагаршэнне здароўя Чавеса, які перанёс у канцы мінулага года чарговую аперацыю праз ракавае захворванне.

Апошнія навіны