BE RU EN

Цыгарэты будуць даражэць

  • 5.03.2013, 20:17

Паміж краінамі Мытнага саюза дасягнутая дамоўленасць аб паступовым павелічэнні ставак акцызаў на цыгарэты.

Пра гэта журналістам 5 сакавіка паведаміў начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Валіеў, перадае БелаПАН.

Дадзеную працу, па яго словах, каардынуюць міністэрствы фінансаў. Чакаецца, што ўніфікацыя ставак акцызаў на цыгарэты ў Мытным саюзе скароціць кантрабанду дадзенага тавару.

«Гаворка ідзе пра тое, каб паступова зблізіць узровень абкладання акцызамі цыгарэт на прасторы Мытнага саюза і на тэрыторыі сумежных дзяржаў. Бо відавочна, што розныя ўзроўні падаткаабкладання абумоўліваюць розныя ўзроўні коштаў, што, адпаведна, розныя кошты стымулююць зацікаўленасць, скажам так, не зусім добрасумленных асоб у тым, каб незаконна перамяшчаць такога роду тавары», - адзначыў Валіеў.

Прадстаўнік ДМК падкрэсліў, што ўнутраны нелегальны абарот цыгарэт у Беларусі практычна адсутнічае.

Апошнія навіны