На беларуска-польскай мяжы канфіскавалі больш за 2 тысячы букетаў
- 5.03.2013, 17:10
Кветкі паступяць у продаж у беларускія крамы.
Больш за 2 тыс. букетаў канфіскавалі гродзенскія мытнікі на беларуска-польскай мяжы. Фура перавозіла кветкі з Чэхіі ў Маскву. У пункце пропуску «Бераставіца» супрацоўнікі мытні зрабілі дагляд машыны, у выніку якога выявілі, што перавозчык спрабаваў ухіліцца ад поўнай выплаты мытных плацяжоў, паказаўшы верныя звесткі не пра ўвесь груз, які перавозіўся, паведамляе БелТА.
У выніку канфіскаваныя 2 тыс. 20 аформленых букетаў, папярэднім коштам больш за Br240 млн. Кветкі паступяць у продаж у беларускія крамы.