Падарунак да Дня горада: новы СІЗА ў Рэчыцы
- 5.03.2013, 15:08
Начальнік Рэчыцкага РАУС пахваліўся дасягненнямі мясцовай міліцыі.
Сярод іх у інтэрв'ю гарадской газеце «Днепровец» Андрэй Сілкоў назваў завяршэнне будаўніцтва новага следчага ізалятара. Яго плануюць здаць да Дня горада.
«Мы ўключаныя ў дзяржаўную праграму па будаўніцтву ізалятара часовага ўтрымання. Некаторы час з-за недахопу фінансавых сродкаў будоўля была замарожаная. Цяпер грошы паступаюць своечасова, цалкам асвойваюцца, і мы разлічваем да Дня горада адкрыць гэты адміністрацыйны аб'ект, які аблегчыць нашу працу», - сказаў начальнік РАУС.
Дзень горада ў Рэчыцы адзначаецца 8 верасня.