BE RU EN

«Стоп дыктатуры!»: Дэпутаты зноў заблакавалі Раду

  • 5.03.2013, 13:01

Дэпутаты фракцыі «Батькивщина» заблакавалі трыбуну і прэзідыум парламента Украіны.

У блакаванні ўдзельнічаюць каля 50 дэпутатаў, паведамляе segodnya.ua.

У прэзідыуме дэпутаты наляпілі плакат «Стоп дыктатуры!», а таксама ўсталявалі кардонную фігуру ў поўны рост прэм'ера Мікалая Азарава з таблічкай «Папередник».

У панядзелак апазіцыя заблакавала правядзенне пагаджальнага савета, патрабуючы ад старшыні Вярхоўнай Рады Уладзіміра Рыбака адклікаць з Вышэйшага адмінсуда Украіны (ВАСУ) заяву аб датэрміновым спыненні дэпутацкіх паўнамоцтваў Сяргея Уласенкі, які з'яўляецца абаронцам экс-прэм'ера Юліі Цімашэнка.

Апошнія навіны