BE RU EN

У Чэхіі пройдзе марафон салідарнасці з палітвязнямі

  • 5.03.2013, 11:52

Беларускі дом у Празе выступіў з ініцыятывай правядзення ў Чэхіі марафона салідарнасці пад лозунгам «Свабоду палітвязням у Беларусі».

Першая акцыя пройдзе 25 сакавіка і будзе прысвечаная Змітру Дашкевічу, якога больш за два гады незаконна ўтрымліваюць за кратамі, паведамляе сайт арганізацыі.

На марафон салідарнасці запрошаны чэшскія палітыкі, журналісты і звычайныя грамадзяне. Галоўная мэта акцыі - звярнуць увагу чэшскага грамадства на сітуацыю ў Беларусі, знайсці ў Чэхіі падтрымку для беларускіх зняволеных і прапанаваць дапамогу іх родным і блізкім.

Акцыі ў рамках марафону салідарнасці Беларускі дом у Празе плануе праводзіць штомесяц.

Апошнія навіны