BE RU EN

Чарга з грузавікоў на мяжы з Польшчай расцягнулася на 20 км

  • 4.03.2013, 17:40

Каля сутак чакаюць кіроўцы грузавікоў у чарзе на польска-беларускім памежным пераходзе «Кузніца-Брузгі».

Сітуацыя на трасе Сакулка-Кузніца трохі нармалізавалася з учорашняга вечара, калі чарга з грузавікоў утварыла амаль 20-кіламетровы затор.

Усе грузавікі праязджаюць праз самы цэнтр Сакулкі, што перашкаджае яе жыхарам, перадае «Радыё Рацыя».

Рух на памежным пераходзе заўсёды павялічваецца перад Калядамі і Вялікаднем. Штодня праз Сакулку праязджае 12 тысяч машын, з якіх амаль 2 тысячы - гэта грузавікі.

Апошнія навіны