BE RU EN

Тэракт у Пакістане: 52 загінулых, 107 параненых

  • 4.03.2013, 10:14

Выбух у пакістанскім горадзе Карачы забраў жыцці 52 чалавек, колькасць параненых дасягае 170 чалавек, перадаюць інфармагенцтвы.

Два замінаваных аўтамабіля былі ўзарваныя ў адным з ажыўленых раёнаў горада, населеным пераважна шыітамі. Магутнасць бомбаў склала каля 250 кг у трацілавым эквіваленце, перадае «Інтэрфакс».

Сярод ахвяраў шмат жанчын і дзяцей. Мясцовыя жыхары, не чакаючы ратавальнікаў, самі пачалі выцягваць людзей з-пад завалаў і адвозіць іх у шпіталі. Улады Карачы паведамілі, што асцерагаюцца значнага павелічэння колькасці ахвяр, так як каля паловы параненых знаходзяцца ў цяжкім стане.

Паведамляецца, што з-за выбухаў загарэліся некалькі бліжэйшых будынкаў. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і пажарныя разлікі.

Адказнасць за тэракт пакуль не ўзяла на сябе ні адна групоўка.

У сувязі з тэрактамі сёння ў Пакістане аб'яўлены дзень жалобы. У Карачы прыпыненая праца грамадзкага транспарту і крамаў. З меркаванняў бяспекі ў горадзе зачыненыя ўсе школы і іншыя адукацыйныя ўстановы.

Апошнія навіны