BE RU EN

Белстат агучыў страшныя лічбы па самагубствах

  • 28.03.2013, 12:41

У мінулым годзе амаль 2 тысячы беларусаў скончылі жыццё самагубствам.

Статыстыку агучылі прадстаўнікі Белстат на прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю дэмаграфічнай сітуацыі. Паводле прадстаўленых лічбаў, ад «знешніх прычын» у Беларусі ў 2012 годзе памерлі 11523 чалавекі, перадае «Еўрарадыё».

З іх больш усяго ад самагубстваў (1949 выпадкаў), на наступнай пазіцыі - выпадковыя атручванні алкаголем (1918 чалавек).

Трэцяе месца займаюць аўтааварыі - у выніку іх у мінулым годзе загінулі 1312 грамадзян нашай краіны.

Апошнія навіны