BE RU EN

Калякіна выкраслілі са спісу «невыязных»

  • 7.02.2013, 10:55

Апошнім палітыкам, якому была афіцыйна ануляваная забарона на выезд за межы Беларусі, стаў лідэр партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.

«Нарэшце я атрымаў ад Дэпартамента па міграцыі МУС Беларусі адказ, у якім гаворыцца, што я, нарэшце, магу выязджаць з краіны. Нібыта, я быў памылкова ўключаны ў спіс асобаў, якім забаронена пакідаць тэрыторыю Беларусі з прычыны невядомага збою ў сістэме. Вінаватыя ў гэтым пакуль не ўстаноўленыя, але Дэпартамент запэўнівае, што спрабуе іх знайсці. У адказе мне прынесеныя выбачэнні і паведамлена, што Памежкамітэту накіраваныя звесткі для выключэння мяне з гэтага спісу.

Зразумела, што гэта гульня, ніякага збою не было. Я, вядома, рады, што цяпер змагу выязджаць з краіны, але факт застаецца фактам - па надуманых прычынах, спасылаючыся на нейкі кампутарны збой, у нашай краіне могуць адвольна абмяжоўваць канстытуцыйныя правы людзей», - пракаментаваў гэтую сітуацыю Сяргей Калякін карэспандэнту ucpb.org.

Нагадаем, у 2012 годзе шэрагу палітыкаў, журналістаў і праваабаронцаў быў забаронены выезд за межы Беларусі.

Апошнія навіны