BE RU EN

Макей і Лаўроў абмеркавалі «інтэграцыйныя праекты»

  • 6.02.2013, 15:18

6 лютага ў Маскве адбылася рабочая сустрэча Міністра замежных спраў РБ Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, сярод якіх «правядзенне ў бягучым годзе пасяджэнняў кіруючых органаў «саюзнай дзяржавы», удасканаленне функцыянавання Адзінай эканамічнай прасторы і прасоўванне да стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза, узаемадзеянне паміж Беларуссю і Расеяй на міжнароднай арэне , у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый, развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай і гуманітарнай галінах».

Асаблівую ўвагу кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін надалі «актуальным пытанням узаемадзеяння, уключаючы правядзенне да канца бягучага года сумеснага пасяджэння калегіі МЗС Рэспублікі Беларусь і калегіі МЗС Расейскай Федэрацыі».

Апошнія навіны