BE RU EN

Балгарыя ўвяла мульцівізы для беларусаў

  • 26.02.2013, 16:17

Беларусы, якія наведвалі Балгарыю ў 2012 годзе, могуць атрымаць шматразовую кароткатэрміновую візу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС са спасылкай на амбасаду нашай краіны ў Сафіі. Новыя правілы распаўсюджваюцца на грамадзян Беларусі, якія наведвалі Балгарыю з мэтай «турызму», «бізнэсу» або ў якасці «ўласнікаў нерухомасці».

Амбасада звяртае ўвагу, што атрыманне шматразовай кароткатэрміновай візы магчыма пры выкананні шэрагу ўмоў, вызначаных урадам Балгарыі.

У прыватнасці, «шматразовая віза тэрмінам дзеяння да аднаго года можа быць выдадзена замежніку пры ўмове, што ў папярэднім годзе ён атрымаў візу для кароткатэрміновага знаходжання і дадзеная віза была выкарыстаная ў адпаведнасці з законам аб ўездзе і знаходжанні ў Рэспубліцы Балгарыя і існуюць падставы для хадайніцтва аб выдачы шматразовай візы.

Гэта правіла не распаўсюджваецца на малалетніх і непаўналетніх дзяцей, якія вандруюць у Балгарыю без бацькоў.

Апошнія навіны