BE RU EN

Барабаншчыкава параіла Азаранцы не забываць пра карані

  • 24.02.2013, 10:23

Адна з найлепшых беларускіх тэнісістак першай дэкады XXI стагоддзя Вольга Барабаншчыкава не надта пахвальна адгукнулася аб сваёй суайчынніцы Вікторыі Азаранцы.

Дадамо, што многія тэнісісткі недалюбліваюць яшчэ не так даўно першую ракетку свету, піша «Спорт-экспресс».

«Азаранка - вялікі гулец і спартовец, але больш асабліва добрага пра яе мне сказаць няма чаго, - цытуе Вольгу Барабаншчыкаву OKTennis. - Для беларускага тэніса легенда - гэта Наталля Зверава, і Вікторыі да яе яшчэ далёка, нягледзячы на тое, што яна доўгі час была першай ракеткай свету. Вядома, для большасці заўзятараў менавіта вынікі стаяць на першым месцы, але калі для нас было гонарам прадстаўляць сваю краіну, то Віка зусім іншая. Гэта сумна. Так, цяпер яна на вяршыні, але ўпасці з яе заўсёды лягчэй, чым забрацца. Таму трэба памятаць пра свае карані».

Апошнія навіны