BE RU EN

Азаранка аштрафавалі за зняцце з турніру ў Дубаі

  • 22.02.2013, 11:43

Першая і другая ракеткі свету амерыканка Серэна Уільямс і беларуска Вікторыя Азаранка, якія зняліся з турніру ў Дубаі, будуць за гэта аштрафаваныя.

Азаранка страціць 100 тысяч даляраў з бонуснага пула (гэта заахвочвальны бюджэт у 4.9 мільёна даляраў, які размяркоўваецца паміж гульцамі Топ-10, якія згулялі пэўную колькасць турніраў пэўнай катэгорыі), а Серэна страціць 50 тысяч, піша goals.by.

Акрамя таго, абедзвюм тэнісісткам за гэты турнір будзе налічана нуль ачкоў у рэйтынг, якія будуць улічвацца пры разліку іх рэйтынгу.

Апошнія навіны