BE RU EN

Азаранка ўпэўнена лідзіруе ў чэмпіёнскай гонцы WTA

  • 18.02.2013, 15:43

У панядзелак жаночай тэніснай асацыяцыяй быў апублікаваны абноўлены рэйтынг.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў чэмпіёнскай гонцы WTA займае першае месца з 3100 ачкамі. Кітаянка На Лі, якая займае другі радок, мае 1880 ачкоў. Амерыканка Серэна Уільямс з 1590 баламі толькі чацвёртая, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, сёння Вікторыя Азаранка саступіла першы радок рэйтынгу WTA у адзіночным разрадзе амерыканцы Серэне Уільямс. У 23-гадовай Азаранкі 10325 ачкоў, 31-гадовая Уільямс мае 10590.

Апошнія навіны