BE RU EN

«Самбелбанк» змяніў назву

  • 18.02.2013, 10:44

ЗАТ «Самбелбанк» перайменаваны ў ЗАТ «Ідэя Банк».

Змена назвы банка была зарэгістраваная 13 лютага 2013 года.

У самім банку сказалі, што змена назвы ажыццёўлена ў рамках кампаніі па рэбрэндынгу, якая праводзіцца банкам, не ўдакладняючы, што стала прычынай рэбрэндынгу, піша АФН.

Варта адзначыць, што ўласнік банка не змяніўся (ЗАТ «Самбелбанк» - банк са 100% замежным капіталам. Галоўны акцыянер банка - Getin International Sarl (Люксембург).

Самбелбанк стаў трэцім па ліку беларускім банкам, які змяніў шыльду ў бягучым годзе. Раней ЗАТ «Крэдэксбанк» быў перайменаваны ў ЗАТ «ІнтэрПэйБанк», ААТ «Міжнародны рэзервовы банк» - у ААТ «Еўрагандльінвестбанк».

Апошнія навіны