BE RU EN

Беларуская мытня канфіскавала мільён пунсовых руж

  • 6.12.2013, 19:26

Віцебскія мытнікі затрымалі партыю руж на Br2,7 млрд.

Пра гэта БелТА паведамілі ў Віцебскай мытні.

«Кветкавы груз затрыманы паводле прычыны неадпаведнасці фактычнай колькасці руж з заяўленай у суправаджальных дакументах», - растлумачылі на мытні.

3 снежня на СЧЗ «Белмытнясэрвіс» для мытнага кантролю ў пункт мытнага афармлення «Віцебск-Цэнтральны» прыбыла партыя руж, якая накіроўвалася з Латвіі праз тэрыторыю Мытнага саюза (перавозчык Латвійскі) у Расейскую Федэрацыю. Пры праверцы асартыменту і колькасці тавару было выяўлена, што фактычная колькасць руж (даўжыня ад 20 да 100 см, краіны паходжання Кенія, Галандыя, Эквадор, Калумбія) значна перавышае колькасць, заяўленую ў транспартных (перавозачных) і камерцыйных дакументах.

У дзеяннях асобаў, якія перавозілі кветкі праз мытную мяжу Мытнага саюза, выяўляюцца прыкметы складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч.1 ст.14.5 КаАП Беларусі.

Ружы ў колькасці амаль 90 тыс штук папярэднім ацэначным коштам Br2,7 млрд. канфіскаваныя і знаходзяцца на адказным захоўванні ў РУП «Белмытнясэрвіс». Праводзіцца далейшая праверка.

Апошнія навіны