Даляр і еўра ўзялі новы рэкорд
- 6.12.2013, 11:37
Курс даляра склаў Br 9400, еўра - Br12840.
Па выніках таргоў 6 снежня 2013 года на адзінай сесіі ў ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» курс даляра ЗША вырас на Br10 і склаў Br9400, піша АФН.
Курс расейскага рубля вырас на Br2 і склаў Br285,5. Еўра падаражэў на Br40 да Br12840.
Нагадаем, учора курс даляра застаўся без змен - 9390 рублёў. Еўра ж, дадаўшы адразу 60 рублёў, вырас да новага рэкорднага значэння - 12 800. Курс расейскага рубля таксама вырас - да 283,5 беларускага.