BE RU EN

Бензін і дызпаліва падаражэлі

  • 5.12.2013, 7:42

Кошты на паліва павышаюцца чацвёрты раз за год.

З 5 снежня 2013 года1 літр дызельнага паліва на АЗС абыйдзецца ў 9400 рублёў, бензіну АІ-95-К5-9300 рублёў, АІ-92-К3-Br8 400 рублёў.

Пра гэта паведамляецца на сайце канцэрна.

Новыя кошты прыведзеныя ў табліцы, апублікаванай ніжэй.

«Перагляд коштаў выраблены ў сувязі са змяненнем курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, адзначаецца ў паведамленні аб павышэнні рознічных коштаў на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз аўтазаправачныя станцыі. Рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 2 адсоткі», - гаворыцца ў каментары канцэрна «Белнафтахім».

Бензин и дизтопливо подорожали

Папярэдняе падаражанне паліва было 16 верасня. Тады рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 8 адсоткаў.

Апошнія навіны