BE RU EN

Яшчэ адна галівудская зорка падтрымала Еўрамайдан (Відэа)

  • 20.12.2013, 13:32

Амерыканская актрыса з украінскімі каранямі Вера Фарміга звярнулася да ўкраінскага народа.

Пра гэта піша VIDIA.

«Як амерыканка, якая ганарыцца сваёй украінскай спадчынай, я хачу выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам», - заявіла актрыса.

«Асобна я хачу выказаць глыбокую занепакоенасць у сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне і з ужываннем сілы супраць мірнага пратэсту. Гэтыя мужныя грамадзяне - дзеці, унукі, студэнты, духавенства - працягваюць стаяць, адну ноч за другой, на моцным холадзе, і поўныя рашучасці жыць у вольнай краіне, у сапраўднай дэмакратыі», - працягнула яна.

Як вядома, раней падобны зварот запісаў таксама Джордж Клуні.

Апошнія навіны