BE RU EN

Суд за майку

  • 11.11.2013, 9:20

Леаніда Смоўжа са Стоўбцаў будуць судзіць за майку «За Беларусь без дыктатуры».

Працэс над ім пройдзе сёння ў судзе Ленінскага раёна Менска, перадае «Радыё Свабода».

Леанід Смоўж быў затрыманы 10 лістапада пасля шэсця і мітынгу ў Лошыцы. На акцыю ён прыйшоў у майцы «За Беларусь без дыктатуры».

Напярэдадні затрымання Леанід Смоўж паведаміў, што «ён сам па сабе» і не належыць да нейкіх палітычных сіл. Мужчына заявіў, што апрануў майку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры», бо пратэстуе супраць несправядлівасці - на працягу некалькіх гадоў ён не можа ўладкавацца на працу.

Фота: «Радыё Свабода»

Апошнія навіны