BE RU EN

У Менску затрымалі ўдзельніка шэсця ў цішотцы «За Беларусь без дыктатуры»

  • 10.11.2013, 13:56

10 лістапада з нагоды «Дзядоў» у Менску адбылося мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцу. Міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі.

У акцыі ўзялі ўдзел амаль 70 чалавек. Яе арганізатарам выступіла Кансэрватыўна-Хрысціянская партыя Беларускі Народны фронт на чале з Зянонам Пазьняком.

За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў у цывільным. Пасля яе заканчэння быў затрыманы адзін з удзельнікаў - жыхар Стоўбцаў Леанід Смоўж, які быў апрануты ў цішотку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры».

Напярэдадні затрымання Леанід Смоўж у інтэрв'ю «Радыё Свабода» паведаміў, што «ён сам па сабе» і не належыць да нейкіх палітычных сіл.

Мужчына заявіў, што апрануў цішотку з надпісам «За Беларусь без дыктатуры», бо пратэстуе супраць несправядлівасці - на працягу некалькіх гадоў ён не можа ўладкавацца на працу.

Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org
Фота: pbs.twimg.com

Апошнія навіны