BE RU EN

У Мілане з-пад асфальту «ўсплыла» падводная лодка (Відэа)

  • 2.10.2013, 16:50

У цэнтры Мілана, разбурыўшы асфальт, паднялася велізарная падводная лодка з расейскімі матросамі.

Лодка з'явілася недалёка ад знакамітага кафедральнага сабора, піша an.crimea.ua.

На корпусе падлодкі захрас аўтамабіль, які нібыта праязджаў міма ў момант усплывання, а з корпуса субмарыны нечакана з'явіўся расейскі марак у форме. Затым у інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі і відэа з месца здарэння, на якіх расейскія падводнікі ў шапках-вушанках даюць інтэрв'ю аб тым, што адбылося, італьянскія журналісты здымаюць рэпартажы, гаспадар машыны дае інтэрв'ю, як пад ім разышлася зямля.

На самой жа справе ўсё гэта - прадуманая рэкламная акцыя. Італьянская страхавая кампанія такім чынам вырашыла прыцягнуць увагу грамадства да таго, што нечаканасці здараюцца кожны дзень, і ў цэнтры НЗ можа апынуцца кожны. У дзеянні ўдзельнічалі акцёры, якія стваралі вобразы ратавальнікаў, аўтамабілістаў, якія апынуліся на месцы разлома, журналістаў і каманду падводнай лодкі.

Апошнія навіны