BE RU EN

Фернанда Торэс не згуляе супраць зборнай Беларусі

  • 2.10.2013, 13:15

Форвард «Чэлсі» не зможа выходзіць на поле на працягу бліжэйшых двух тыдняў.

Матч са зборнай Беларусі каманда Іспаніі правядзе без яго. Фернанда Торэс атрымаў траўму калена ў пачатку матчу 2-га тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў са «Сцяўа» (4:0), піша football.by.

«Наш лекар не сумняваецца ў тым, што траўма Торэса не вельмі сур'ёзная. У Фернанда нешта са звязкамі калена, а пра больш дакладны дыягназ мы даведаемся пасля абследавання ў сераду. Але доктар ужо ведае, што Фернанда не згуляе з «Норвічам» у нядзелю і прапусціць абодва матчы нацыянальнай зборнай», - сказаў галоўны трэнер «Чэлсі» Жазэ Мурынью.

Адборачны матч ЧС-2014 Іспанія - Беларусь адбудзецца 11 кастрычніка.

Апошнія навіны