BE RU EN

Рубінаў раскрытыкаваў Еўразвяз

  • 2.10.2013, 12:33

Старшыня верхняй «палаты» «парламента» Анатоль Рубінаў выказаўся супраць санкцый з боку ЕЗ.

Еўрапейскі звяз дэманструе негатоўнасць пераходзіць на канструктыўныя пазіцыі ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта сёння падчас адкрыцця трэцяй сесіі «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» 5-га склікання заявіў старшыня верхняй палаты парламента Анатоль Рубінаў, перадае БелТА.

За апошні час Беларусь нямала зрабіла для выбудоўвання нармальных партнёрскіх адносінаў з суседзямі, у тым ліку на парламенцкім узроўні, адзначыў Анатоль Рубінаў. «Але, на жаль, прыняцце чарговых рэзалюцый ПА АБСЕ і ПА РЕ па Беларусі, багатых наборамі ідэалагізаваных штампаў, у чарговы раз прадэманстравала негатоўнасць ЕЗ пераходзіць на канструктыўныя пазіцыі ў дачыненні да Беларусі», - канстатаваў старшыня «савета рэспублікі».

«Па-ранейшаму дзейнічаюць зневажальныя для цывілізаванага свету санкцыі ў дачыненні да нашай краіны», - падкрэсліў Анатоль Рубінаў.

Нагадаем, Анатоль Рубінаў вядомы сваімі творамі.

Апошнія навіны